Стыян Холе
Стыян Холе | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1969[1][2] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna-Birgitte Aga[d] |
Дзеці | Odd-Olav Aga[d] і Oscar Aga[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, ілюстратар, дзіцячы пісьменнік, графік |
Прэміі | |
Узнагароды |
Стыян Холе (нарв.: Stian Hole; нар. 20 сакавіка 1969) — нарвежскі графічны дызайнер, ілюстратар і аўтар дзіцячых кніг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стыян Холе нарадзіўся ў Хоксуне, на захадзе ад горада Драмен. Атрымаў адукацыю ў Нарвежскай нацыянальнай акадэміі рамёстваў і мастацкай індустрыі .
Як дызайнер Стыян Холе працуе з упакоўкай, лагатыпамі, тыпаграфікай, паштовымі маркамі, кніжнымі ілюстрацыямі і вокладкамі. Стварыў ілюстрацыі да кніг Ларса Собі Крыстэнсэна , Юстэйна Гардэра , Яна Гійу .
Дэбютаваў як пісьменнік у 2005 годзе кнігай Den gamle mannen og hvalen, за якую атрымаў Прэмію Міністэрства культуры Нарвегіі за найлепшы дэбют . У 2006 годзе выдаў кнігу Лета Гармана, за якую атрымаў Прэмію Брагі ў катэгорыі дзіцячай літаратуры. Стыян Холе таксама атрымліваў узнагароды за дызайнерскія працы, у тым ліку некалькі разоў нарвежскую прэмію за Найпрыгажэйшую кнігу года . Ілюструе кнігі калажамі з дапамогай Photoshop[3].
Жыве і працуе ў Осла.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2005: Den gamle mannen og hvalen, ілюстраваная кніга
- 2006: Garmanns sommer, ілюстраваная кніга (беларускае выданне: Лета Гармана (2018), пер. Юліі Цімафеевай[4])
- 2008: Garmanns gate, ілюстраваная кніга
- 2010: Garmanns hemmelighet, ілюстраваная кніга
- 2013: Annas himmel, ілюстраваная кніга
- 2015: Morkels alfabet, ілюстраваная кніга, Cappelen Damm
Зноскі
- ↑ а б http://web.archive.org/web/20160401154950/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/stian-hole
- ↑ Stian Hole // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stian Hole (нарв.). snl.no. Архівавана з першакрыніцы 10-02-2019. Праверана 10-02-2019.
- ↑ Выдавецтва «Янушкевіч». С. Холе. Лета Гармана(недаступная спасылка). januskevic.by. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 10-2-2019.